Размова Мацкевіча: Палітычныя прагнозы–2013


{movie}Размова Мацкевіча: палітычныя прагнозы 2013 |left|8387{/movie}Чым сустрэне нас гэты год? А наступныя гады? Прагнучы пераменаў, мы заўсёды шукаем тыя сілы, тых грамадскіх дзеячаў, якія здольныя ініцыяваць перамены і быць іх удзельнікамі ды «лакаматывам». Пра беларускую палітыку і беларускіх палітыкаў Уладзімір Мацкевіч размаўляе з Андрэем Дзмітрыевым, адным з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».

Госць праграмы сумняецца ў тым, што ў 2015 годзе пройдуць сапраўды дэмакратычныя выбары. «З таго, што мы бачым сёння, вынікае: у 2015 годзе мы будзем мець чарговую палітычную кампанію, якая будзе сімуляцыяй выбараў», – мяркуе палітык.

«Усе выбары мы сканчаем днём выбараў. Мне падаецца, што да выбараў трэба падыходзіць утылітарна: гэта сродак. У 2015 годзе гэта будзе сродак пакрокавага змянення сітуацыі. Сёння гавораць, што патрэбны адзіны [кандыдат – belsat.eu]. Гэта таксама толькі сродак», – заявіў Дзмітрыеў.

Навошта рыхтавацца да «сімуляцыі»? Ці не падманваць палітыкі, якія, хоць і разумеюць, што будзе сімуляцыя, працягваюць рыхтавацца да выбарчага працэсу як да рэальных выбараў? Чаго бракуе беларускай апазіцыі?

Глядзіце праграму «Размова Мацкевіча»!

belsat.eu

Стужка навінаў