Беларускаму ўдзельніку «Еўрабачання» выбілі зубы


Ягора Ваўчка, які ў 2004 годзе быў прадстаўніком ад Беларусі на дзіцячым конкурсе ў Нарвегіі, у навагоднюю ноч збілі спартоўцы.{movie}Выступ Ягора Ваўчка на “Еўрабачанні” ў 2004 годзе. Відэа карыстальніка youtube.com – germesart|left|8375{/movie}

Спявак сустракаў Новы год у сябе дома ў Мазыры, пасля чаго паехаў з сябрамі ў адзін з забаўляльных цэнтраў гораду. Там, паводле юнака, ён заступіўся за сябра, да якога чапляліся незнаёмцы. У выніку хлопца моцна збілі, ён апрытомнеў толькі ў машыне хуткай дапамогі. Бойка адбылася на вачах у ахоўнікаў клубу, якія праігнаравалі інцыдэнт. Акрамя Ваўчка пацярпелі яшчэ 6 асобаў, у тым ліку дзяўчаты. У маладога спевака незнаёмцы выбілі два пярэднія зубы, зламалі нос, рассеклі правае брыво, губы і зранілі шыю.

Цяпер юнаку давядзецца перанесці экзамінацыйную сесію і ўдзел ў музычных праектах на дзяржаўным тэлебачанні.

Ягор Ваўчок ў 2004 годзе рэпрэзентаваў Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» ў Нарвегіі з песняю па-беларуску «Спявайце са мною». Тады юны артыст заняў 14-е месца. А летась Ваўчок падаваў заяўку ўжо на дарослы конкурс, але у фінал не прайшоў.

Паводле kp.by

Стужка навінаў