Фільмы, якія выйшлі ў пракат на гэтым тыдні


У пракат выйшла камедыя «Муві 43», яна складаецца з 25-ці звязаных паміж сабою скетчаў, напоўненых, як абяцаюць стваральнікі, бясконцым струменем жартаў, пародыяў – не заўсёды нявінных, таму фільм рэкамендуецца глядзець з 18 гадоў. На стужку варта выбрацца хаця б з увагі да акторскага складу.{movie}Агляд падзеяў культуры (03.01.2013) |left|8373{/movie} У эпізодах «Муві 43» выступілі Ума Турман, Рычард Гір, Наёўмі Ўотс, Кейт Ўінслет, Г’ю Джэкмэн , Элізабэт Бэнкс. Рэжысёр Пітэр Фэрэлі, вядомы фільмамі «Я, зноў я і Ірэн», «Тупы і яшчэ тупейшы».

Іншая прэм’ера гэтага тыдня – “Жыццё Пі” лаўрэата двух «Оскараў» рэжысера Энга Лі. Стужка распавядае гісторыю пра падлетка з Індыі, які пераязджае з бацькамі ў Канаду. Але ўсе ідзе не так гладка: карабель тоне і герой апынаецца ў адной шлюпцы з гіенамі, зебрамі, арангутангам і бенгальскім тыграм. Фільм паўстаў паводле аднайменнага раману Яна Мартэла.

І новая анімацыйная стужка для дзяцей – гэта расейская 3-D версія казкі Андрэрсэна “Cнежная каралева”. Паводле яе стваральнікаў, персанажы пазнавальныя, але гісторыя Снежнай каралевы распавядаецца сучаснаю кінематаграфічнаю мовай. Ролі агучылі Іван Ахлабысцін і Юрый Стаянаў, саундтрэк да мультфільму выканаў латвійскі гурт „Brainstorm”.

Іншыя тэмы: у Пасадэне (ЗША) год пачаўся з параду ружаў. Цудоўныя лялькі ручной працы Азізы Ташхаджаевай ідуць нарасхват у Кыргызстане.

belsat.eu

Стужка навінаў