Гары Паганяйла: У любых абставінах мы будзем абараняць правы грамадзянаў


Нягледзячы на папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі ды пагрозу закрыцця арганізацыі, Беларускі Хельсінкскі камітэт працягне актыўную праваабарончую дзейнасць. „Мы і надалей будзем ажыццяўляць маніторынг ды інфармаваць беларускую і міжнародную грамадскасць аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне”, – заявіў у інтэрв’ю „Белсату” прадстаўнік БХК Гары Паганяйла.

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне праваабарончай арганізацыі менавіта за распаўсюд інфармацыі. Чыноўнікі вінавацяць праваабаронцаў у спробе дыскрэдытаваць беларускую дзяржаву ў вачох міжнароднай грамадскасці. Гаворка ідзе пра інфармацыю аб ціск на адвакатаў, што абараняюць былых кандыдатаў на прэзідэнцтва ды іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, пераследаваных за нібыта ўдзел у масавых беспарадках і арганізацыю іх.

„Адвакатам перашкаджаюць сустрэцца з іхнымі падаброннымі, што знаходзяцца ў следчых ізалятарах, не даюць магчымасці ліставацца з падабароннымі, – распавядае Гары Паганяйла. – Падабаронныя не маюць магчымасці ліставацца з роднымі ды блізкімі”. У сваю чаргу, адвакаты распаўсюджвалі інфармацыю пра парушэнне Крымінальна-працэсуальнага кодэксу з боку праваахоўнікаў ды інфармавалі грамадскасць аб стане здароўя падабаронных. „Гэтая інфармацыя, паводле Міністэрства юстыцыі, нібыта дыскрэдытуе дзейную ўладу, следчыя органы, пракуратуру”, – дадаў праваабаронца.

Беларускі Хельсінкскі камітэт мае намер абскардзіць папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі ў судовым парадку.

belsat.eu

Стужка навінаў