Арыгінальнае ўпрыгожанне: «ШОС» і перакрэсленае фота Лукашэнкі


Актывісты «Акцыі 16» зладзілі ў Менску альтэрнатыўную навагоднюю ялінку.

Святочнае дрэва з’явілася ў адным з найбольш ажыўленых падземных пераходаў на станцыі метро «Каменная Горка». У якасці навагодніх упрыгожанняў былі выкарыстаныя папяровыя кавалкі з надпісам «ШОС» і здымкі з перакрэсленым абліччам Лукашэнкі. На верхавіне ялінкі красаваўся бел-чырвона-белы сцяг.

Мінакі з цікаўнасцю прыглядаліся да незвычайнага дрэўца і арыгінальных аздабленняў. Акцыя прайшла без затрыманняў.

Максім Ярашэвіч, паводле ffight.org

Стужка навінаў