Гарадзенскі вучань Кшыштафа Зануссі выклаў у сеціве свой твор


Кароткаметражны фільм «Писатель и грешница» зняў малады аўтар Сяргей Батура.

Героі 15-хвіліннай стужкі – пісьменнік, які добра зарабляе, і прастытутка. Першы якраз піша кнігу аб прадстаўніцах самай старой прафесіі. Ён выклікае дзяўчыну праз тэлефон дахаты дзеля таго, каб пачуць чуллівую гісторыю ейнага жыцця. Але яго чакае расчараванне. Фільм заканчваецца тым, што высокамаральны пісьменнік і цынічная прастытутка нібы мяняюцца ролямі.

{movie}Фільм «Писатель и грешница»|left|8370{/movie}У фільме граюць акторы Гарадзенскага драматычнага тэатру Аляксандр Калагрыў і Марыя Мялешка. Грошы на карціну даў Інстытут Ґётэ, прадстаўнікам якога спадабаўся сцэнар. Здымкі праходзілі побач з Горадняю і ў адной з кватэраў у мікрараёне Дзевятоўка.

Кшыштаф Зануссі не раз прыязджаў з лекцыямі ў Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт. Прэзентацыя фільму прайшла ў верасні 2012 года. Цяпер з’явілася поўная версія.

Паводле s13.ru

Стужка навінаў