Міністэрства фінансаў: Бюджэт-2012 у дэфіцыце ажно на 0,5 % ВУП


Дэфіцыт бюджэту па выніках 11 месяцаў мінулага года ацэньваецца на 2 трлн 421,2 млрд руб. Яшчэ не ўлічаны снежань.

Раней па выніках першых 10 месяцаў 2012 года Міністэрства фінансаў планавала гадавы дэфіцыт на ўзроўні толькі 102,1 млрд руб. Аднак цяпер вядома, што гадавыя выдаткі перавысілі запланаваную лічбу на 6,7 %, тады як прыбыткі – толькі на 4,1 %. Тым часам яшчэ не падлічаны апошні месяц года, які хутчэй за ўсё яшчэ мацней пагоршыць статыстыку.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вонкавагандлёвае таварнае сальда за лістапад зменшылася амаль на $ 623 млн, хоць дагэтуль застаецца ў плюсе.

Хутчэй за ўсё пагаршэнне эканамічнай сітуацыі напрыканцы года выкліканае прыпыненнем экспарту расейскай нафты пад выглядам разбаўляльнікаў. Разам з гэтым, у новым 2013-м, у Годзе ашчаднасці, Беларусь чакаюць пікавыя выплаты вонкавых даўгоў – каля $ 3,6 млрд.

belsat.eu

Стужка навінаў