Апытанне: чаму рэйтынг Лукашэнкі не падае?


Галасаваць за дзейнага кіраўніка дзяржавы на новых прэзідэнцкіх выбарах гатовыя 31,05 %, а давяраюць яму 39,1 %. Шмат хто з апытаных мяркуюць, што гэты паказнік высокі, і пералічваюць заслугі Лукашэнкі.

{movie}Апытанне: Чаму рэйтынг Лукашэнкі не падае?|left|8358{/movie}Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі апошняга ў 2012 годзе апытання. Асабісты рэйтынг прэзідэнта фактычна «застыў» нягледзячы на дасягненне да канца 2012 года «запаветнага» 500-доларавага заробку: напрыканцы года яму давяралі 39,1 % рэспандэнтаў, а не давяралі 49,1 % (у верасні было 38,5 % і 51,9 % адпаведна). Галасаваць за Лукашэнку на новых прэзідэнцкіх выбарах гатовыя толькі 31,05 % (у верасні было 31,6 %).

«Ды я ўсю дарогу з Лукашэнкам! – эмацыйна заўважае кабета. – Я ўсё жыццё на пенсіі, на групе [інваліднасці – belsat.eu], лекі бясплатныя: усё ж такі за 10 % [ад кошту – belsat.eu], праезд. Таму я – толькі за Лукашэнку!»

Іншыя адказы – у відэаматэрыяле.

belsat.eu
https://youtu.be/msZK7TulIpk

Глядзі таксама
Каментары