Павысілі тарыфы на паслугі ЖКГ


Для сям’і з трох чалавек, якая жыве ў тыповай двухпакаёвай кватэры, плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) вырастуць на 8,9 тыс. рублёў (на 3,7 %) і складуць у ацяпляльны перыяд 249,6 тыс. рублёў (у летні – 167,2 тыс. рублёў).

Як паведамляе прэс-служба ўраду, у адпаведнасці з пастановаю Савету Міністраў тарыфы на цеплавую энергію выраслі на 5 %, электрычную – на 9,5 %.

Папярэдні рост тарыфаў на некаторыя ЖКП адбыўся 1 жніўня 2012 года. Цяперашняе павышэнне плацяжоў забяспечыць узровень кампенсавання насельніцтвам выдаткаў на ЖКП на 15,4 %, а па ўсім комплексе паслуг ЖКГ – на 21,8 %.

Прыкладна 70 % выдаткаў на ЖКП цяпер датацыйныя, 30 % аплочвае насельніцтва. У кастрычніку на прэс-канферэнцыі для расейскіх медыяў Лукашэнка заяўляў, што доля аплаты насельніцтвам выдаткаў на ЖКП будзе расці з прыбыткамі: «Спачатку трэба чалавеку заробак даць».

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў