Народныя гулянні: Лукашэнку праігнаравалі


{movie}Народныя гулянні: Лукашэнку праігнаравалі|left|8343{/movie}У Менску навагоднія імпрэзы былі зарганізаваныя ў кожным раёне. Перад наведвальнікамі святкаванняў выступалі артысты, на кожнай пляцоўцы была свая праграма. А вось выступ Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікі гулянняў ля Палацу спорту праігнаравалі. На вялікім экране, дзе траслявалася прамова кіраўніка дзяржавы, нават вылучылі гук, каб ён не перашкаджаў святкаваць і не перабіваў Дзеда Мароза са Снягуркаю.

Паводле падлікаў Міністэрства ўнутраных справаў, у імпрэзах уначы з 31 снежня на 1 студзеня ўзялі ўдзел амаль паўмільёна беларусаў.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў