11 чалавек пацярпелі ад петардаў


Пры запусканні піратэхнічных вырабаў у навагоднюю ноч у Беларусі пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Самыя сур’ёзныя дыягназы, атрыманыя пацярпелымі дарослымі, – адкрытая траўма галавы, ампутацыя пазногцевай фалангі пальца рукі, іншароднае цела ў воку і тэрмічны апёк вока.

Паводле інфармацыі МНС, у Бабруйску ўвечары 31 снежня петарда выбухнула пад шапкаю ў 5-гадовага хлопчыка. Апёк быў не вельмі небяспечны, таму шпіталізаваць дзіця не давялося. А праз колькі гадзінаў, уначы 1 студзеня, у бабруйскую лякарню з кантузіяй вока даставілі 10-гадовага хлопчыка.

У Менску ад выбуху петарды пацярпеў 9-гадовы школьнік. Ён атрымаў нязначны апёк шчакі, і пасля агляду дактароў дзіця адпусцілі дамоў.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў