Як правільна піць шампанскае?


{movie}Вера Курс: Як правільна піць шампанскае?|left|8321{/movie}Цяжка ўявіць святочны навагодні стол без шампанскага, а таму нялішнімі будуць парады спецыяліста адносна таго, як і з чым спажываць гэты высакародны напой.

«Водар шампанскага лепш за ўсё адцяняе садавіна. Але ні ў якім разе не цытрусавыя, якія маюць уласны моцны водар, які пераб’е смак віна, – гаворыць галоўны тэхнолаг Менскага заводу пеністых вінаў Вера Курс. – Падыдуць таксама сыры і мясныя прадукты, але не вэнджаныя, якія маюць занадта выразны пах. Бо ў шампанскага вельмі лёгкі водар, які лёгка парушыць. Каб гэтага не здарылася, яму павінны спадарожнічаць нейтральныя прадукты. З фруктаў гэта яблыкі, грушы, бананы, вінаград, з іншых прадуктаў – лепш за ўсё сыры цвёрдых гатункаў. А вось калі заядаць шампанскае ласункамі, можна пашкодзіць свае смакавыя рэцэптары, і напой будзе здавацца кіслейшым, чым ён ёсць насамрэч».

Паводле Веры Курс, на дзелавым прыёме лепш ужываць брут – гэта напой з мінімальным утрыманнем цукру. «А, напрыклад, пеністае чырвонае «Князь Галіцын» – моцна салодкае, гэта адно з самых любімых вінаў беларускіх жанчын», – мяркуе суразмоўца.

Паводле БелаПАН

https://youtu.be/QexmebGteDE

Глядзі таксама
Каментары