«Google» распавёў, што шукалі інтэрнаўты ў 2012 годзе


{movie}Падзеі года па версіі “Google”|left|8320{/movie}Статыстка пошуку ахоплівае 55 краінаў. На жаль, Беларусі ў гэтым спісе няма, але можна спраўдзіць, што шукалі карыстальнікі Рунэту. Ёсць і агульная статыстыка па ўсіх краінах разам.

Не толькі коцікі і «Gangnam Style»

Часцей за ўсё інтэрнаўты ўводзілі ў пашукавік імя спявачкі Ўітні Г’юстан, шукалі таксама гіт «Gangnam Style» ды пыталі пра ўраган Сэндзі, які зрабіўся падзеяй года паводле колькасці запытаў карыстальнікаў. Акрамя наступстваў урагану карыстальнікі шукалі здымкі Кейт Мідлтан топлес, якія апублікавала адна з газетаў, ды цікавіліся Алімпіядаю.

Самае папулярнае відэа – гэта, несумненна, кліп «Gangnam Style». На другім месцы – незвычайнае відэа, як можна ўпяцёх граць на гітары.

Сярод пабытовай электронікі найбольш папулярнымі былі запыты «iPad 3», «Samsung Galaxy S3» ды «iPad Mini».

Нашыя суседзі: «зрабіцца дабрэйшым» і «ўзламаць мыла»

Асобна апублікаваная статыстыка пошуку для шэрагу краінаў. Сярод самых папулярных запытаў у расейцаў – «чаму Оўбама кактус», «чаму лагае minecraft» і «чаму вуркочуць каты». Украінцы цікавіліся, чаму неба блакітнае і чаму Пуцін – краб; у топе і самакрытычны запыт «чому я дурна».

Сярод рэцэптаў расейцы часцей за ўсё шукалі, як прыгатаваць «ластаўчына гняздо», кексы і маласольныя гуркі. Украінцам больш даспадобы бліны, піцца і шарлотка.

Яшчэ ў «Google» пыталі, як схуднець, кінуць паліць і правільна цалавацца (Украіна), як «выдаліць facebook», зрабіць касу і падмануць дэтэктар хлусні (Польшча), як зрабіцца дабрэйшым, саліць рыжыкі і «ўзламаць мыла» (Расея).

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў