Маладафронтаўцы даказваюць: «Лепшае магчыма»


У сеціве з’явіўся фільм, які на прыкладзе жыхароў Салігорску даводзіць: і адзін у полі воін. {movie}Фільм “Лепшае магчыма”|left|8318{/movie}

16-хвілінная стужка «Лепшае магчыма» была створаная Салігорскаю суполкаю «Маладога фронту» пры падтрыманні чэшскай праваабарончай арганізацыі «Чалавек у нядолі» і незалежнага сайту saligorsk.org.

Праз канкрэтныя прыклады паспяховых грамадскіх дзеянняў аўтары фільму спрабуюць пераканаць гледача ў важнасці і неабходнасці абароны ўласных правоў. Стваральнікі фільму перадаюць пасланне: змяніць свет да лепшага можа кожны.

«Заўжды існуе мноства ідэяў і праблемаў, якія людзі абмяркоўваюць. Нават, здаецца, гатовыя нешта рабіць, але даходзіць да канкрэтных дзеянняў, і часта не хапае веры. Людзі пачынаюць шукаць нейкія моманты, якія паўплываюць, што справа не атрымаецца. У нас у Салігорску была вера, што мы сваю справу рэалізуем… Калі вы нешта задумалі і верыце, то справу можна давесці да канца і атрымаць маленькую перамогу», – падкрэсліў адзін з герояў фільму Іван Шыла, які з сябрамі дамогся ўжывання беларускай мовы ў мясцовым грамадскім транспарце.

Мэта стужкі «Лепшае магчыма» – падштурхнуць беларусаў да актыўных грамадскіх дзеянняў і натхніць да здзяйснення пазітыўных пераменаў. «Першым крокам у гэтым кірунку можа стаць прагляд фільму», – адзначаюць яго стваральнікі.

Максім Ярашэвіч, паводле saligorsk.org

Глядзі таксама
Каментары