“Arche” не здаецца. Рэдакцыя плануе налета перарэгістраваць часопіс


Ранейшыя спробы афіцыйна аднавіць ліцэнзію выданню не ўдаліся, бо ўладам не падабаўся галоўны рэдактар.

У лістападзе кіраўніцтва “Arche” адправіла ў Міністэрства інфармацыі заяўку на перарэгістрацыю, аднак праз месяц, 12 снежня, ведамства дакументальна ў гэтым адмовіла. Прычынай стала неадпаведнасць Алеся Пашкевіча, які выконвае цяпер абавязкі галоўнага рэдактара, патрабаванням, што, згодна з заканадаўствам, выстаўляюцца да кандыдатуры кіраўніка рэдакцыі.

Працаўнікі рэдакцыі меліся перарэгістраваць “Arche” да канца 2012 года, але ад першапачатковых планаў адмовіліся, бо неразвязанае застаецца галоўнае кадравае пытанне: хто ж рэальна ўзначаліць “Arche”?

Адтэрмінаванне перарэгістрацыі Алесь Пашкевіч не лічыць сур’ёзнаю праблемаю: “Папярэдне плануем падаць дакументы 3 студзеня. Пытанне гэтых некалькіх дзён – гэта не пытанне”.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары