Арышт Сурапіна – самы абсурдны на свеце


Міжнародная арганізацыя абароны правоў чалавека “Amnesty International” зазначыла на сваім амерыканскім сайце, што затрыманне маладога беларускага карэспандэнта Антона Сурапіна працаўнікамі КДБ – самае абсурднае і несправядлівае з усіх, што адбыліся на свеце ў 2012 годзе.{movie}Матэрыял “Белсату” пра затрыманне Сурапіна і Башарымава|left|8307{/movie}

У паведамленні адзначаецца, што Сурапіна затрымалі ды змясцілі ў СІЗА КДБ за тое, што хлапец першы апублікаваў фатаграфіі плюшавых мядзведзяў, скінутых зранку 4 ліпеня над Івянцом і Менскам са шведскага самалёта.

Самалёт са шведскім экіпажам з працаўнікоў кампаніі “Studio Total” з плюшавымі мядзведзікамі на борце мінуў паветраную мяжу Беларусі зранку 4 ліпеня. Лятак правёў у паветранай прасторы краіны каля паўтары гадзіны ды скінуў над Івянцом і ўскраінаю Менску больш за 800 цацак з цыдулкамі падтрымання дэмакратыі ў Беларусі.

Сурапін першы апублікаваў фатаграфіі мядзведзікаў на сваім сайце bnp.by

Журналіста затрымалі 13 ліпеня працаўнікі КДБ у межах расследавання інцыдэнту са шведскім самалётам. Яму выставілі абвінавачанне ў спрыянні незаконнаму мінанню мяжы. 17 жніўня Сурапіна выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанне з яго пакуль не знялі.

Абвінавачаным у гэтай справе застаецца таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які здае кватэры на кароткі тэрмін і ў якога шведы маглі або планавалі здымаць жыллё. Бізнесоўца таксама затрымаў КДБ, але выпусціў пад падпіску аб нявыездзе.

19 ліпеня адзін з арганізатараў акцыі, заснавальнік шведскай PR-кампаніі “Studio Total” Пэр Кромўэл (Per Cromwell), зрабіў заяву аб недатычнасці каго-небудзь з беларускіх грамадзянаў да “плюшавыя дэсанту”.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў