У Маскве выкаціўся за паласу і загарэўся самалёт


Самалёт Ту-204 успыхнуў, выехаўшы за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце “Унукава”.

Лайнер прыбыў з Чэхіі, перадае агенцтва “РИА Новости”.

Паводле папярэдніх звестак, у самалёце, што пацярпеў катастрофу, быў толькі экіпаж з 12 асобаў. Відавочцы сведчаць пра прынамсі аднаго загінулага. Раненыя каля 5 асобаў, а стан трох з іх ацэньваецца як крытычны.

Цяпер аэрапорт “Унукава” зачынены для пасадкі самалётаў.

Паводле “РИА Новости”

Стужка навінаў