Аўтамыйку, якая належала аўтару антыхіта пра Пуціна, развалілі экскаватарам


Уначы на будынак, які належыць удзельніку гурта “Поющие десантники”, наляцеў АМАП.

Міхаіл Вісціцкі – старшыня ўсерасейскага руху ветэранаў “Дэсант свабоды” і ўдзельнік гурта “Поющие десантники”, які год таму прыдумаў антыпуцінскі інтэрнэт-хіт “Ніхто, акрамя нас”.

{movie}Антыпуцінскі інтэрнэт-хіт “Ніхто, акрамя нас”|left|8306{/movie}Паводле тэлеканалу “Дождь”, амапаўцы прыехалі на мыйку, якая месціцца па вул. Новачаромушкінская, уначы на пятніцу. Спачатку пагрузілі на эвакуатары прыпаркаваныя побач аўтамабілі разам з людзьмі.

“Ламалі экскаватарам, груба і бессаромна. Будынак атачыў АМАП. 2 аўтобусы байцоў падагналі. Самога Вісціцкага неўзабаве затрымалі ды павезлі невядома куды, каб не перашкаджаў”, – піша ў сваім блогу экскурсавод з Масквы Аляксандр Мыслянкоў.

Учора ранкам Вісціцкага адпусцілі. Гэта не першая за гэты месяц атака на ягоную аўтамыйку. 13 снежня да будынку пад’язджала два аўтобусы з АМАПам, рабочыя і тэхніка. Але ўнутры тады забарыкадавалася група падтрымання. На месцы бензастанцыі хочуць паставіць гандлёвы цэнтр. Таму гарадскія ўлады любым коштам імкнуцца захапіць зямлю, на якой стаяць пабудовы Вісціцкага, хоць знос апошніх суд прызнаў незаконным.

Паводле newsru.com

Стужка навінаў