Свечніц адправяць на курсы барацьбы з вандаламі


Свечніц і ўсіх працаўнікоў цэркваў навучаць, як дзеяць, калі хтосьці паспрабуе паўтарыць, скажам, перформанс «Pussy Riot».

Маскоўская патрыярхія распрацоўвае адмысловыя рэкамендацыі для цэркваў, каб навучыць іх працаўнікоў супрацьдзеяць актам вандалізму «ў звязку з ажыццяўленнем ў апошні час цэлага шэрагу блюзнерскіх антыцаркоўных актаў, учыненых сіламі, варожымі праваслаўю».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Епархіяльнага сходу Масквы. Ён прайшоў у саборы Хрыста Збаўцы, дзе ў лютым дзяўчаты з «Pussy Riot» правялі панк-малебен, за які пасля атрымалі турэмныя тэрміны. Паседжаннем кіраваў патрыярх Кірыла.

Епархіяльная рада Масквы мае распрацаваць яшчэ і метадычку на выпадак «магчымых блюзнерскіх дзеянняў і актаў вандалізму з боку зламыснікаў».

Да канца сакавіка 2013 года ў Расеі праводзіцца ўсебаковае абмеркаванне законапраекту аб адказнасці за абразу рэлігійных пачуццяў вернікаў.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў