На «Sotheby’s» выставілі карціну грузінскага мастака-дальтоніка


https://youtu.be/NoZyJyBFU7Q
Каляровыя кропкі на фоне каўказскага пейзажу. Гэтая карціна будзе прэзентаваная на аўкцыёне “Сотбі’с” – на выставе сучаснага мастацтва Каўказу і Сярэдняй Азіі. Здавалася б, нічога незвычайнага, калі б яе аўтар не быў… дальтонікам. {movie}Агляд падзеяў культуры (28.12.2012)|left|8281{/movie}

Мастак з Тбілісі Катэ Сулабэрыдзэ не здольны адрозніваць некаторых адценняў чырвонага і зялёнага, але гэта не перашкаджае яму ў творчасці. Ён распрацаваў для сябе табліцу колеравага спектру, якая дапамагае яму суадносіць уласнае бачанне колераў з тым, як іх успрымаюць іншыя.

КАТЭ СУЛАБЭРЫДЗЭ, МАСТАК:
“Карціна, абраная для “Сотбі’с”, называецца “Вачыма дальтоніка”. Гэта метафара, якая азначае, што кожны чалавек можа выказваць асабістае меркаванне пра падзеі або пейзажы, і гэты погляд трэба шанаваць”.

Катэ Сулабэрыдзэ даведаўся пра ўспадкаваны дальтанізм толькі ў 18 гадоў. На той момант ён ужо рыхтаваўся да паступлення ў Акадэмію мастацтваў. Ад мары ён не адмовіўся, і, як відаць, не дарма: паводле мастацтвазнаўцаў, працы Сулабэрыдзэ годна рэпрэзентуюць Грузію на міжнародным арт-рынку.

Іншыя тэмы: на выставе фатографа Аляксандра «Таранціна» Ждановіча ў Менску можна пабачыць найлепшыя здымкі з канцэртаў і оўпэн-эйраў. У Мексіцы з дапамогаю музыкі змагаюцца з гандлем наркотыкамі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары