Разлікова-даведкавы цэнтр Ленінскага раёну сталіцы просіць жыхароў не толькі аплаціць камунальныя паслугі своечасова, але і… унесці аванс за наступны месяц!
Такую інфармацыю камунальнікі вывесілі проста ля ўваходаў у пад’езды дамоў.
«Жадаем Вам вялікага шчасця, здароўя, поспеху і дастатковай колькасці грошай, каб аплаціць своечасова, да 25 снежня, за кватэру, камунальныя паслугі і ўнесці авансавы плацеж за студзень памерам 150–200 тыс. рублёў», – зазначаецца ў абвестцы.
Як раней паведамляў «Белсат», ЖРЭА № 2 паабяцала пакінуць неплацельнікаў Фрунзенскага раёну сталіцы на Каляды без вады, каналізацыі ды электраэнергіі.
Паўліна Калтавічанка, belsat.eu