Ператрусы і допыты 14 студзеня (Абнаўляецца)


Ранкам 14 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, дзе жыў зняволены экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў з жонкай Вольгай.

Ператрус доўжыўся каля 30 хвілін. Праводзілі яго 3 чалавекі, адзін з якіх прадставіўся аперупаўнаважаным КДБ старшым лейтэнантам Міхайлавым. Паводле Вольгі Някляевай, прадстаўнікі спецслужбаў “захоўваліся культурна”. З кватэры нічога не забралі.

Хроніку падзеяў перадае Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

14 студзеня на гутарку ў КДБ выклікалі намесніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец.

На 15.00 прызначаны допыт Віктара Калесніка, наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава. 13 студзеня працаўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў знаёмай актывіста, дзе ён у гэты час знаходзіўся, і канфіскавалі ноўтбукі.

12.30. На трасе Рэчыца – Гомель працаўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім ехаў гомельскі кіраўнік Руху “За Свабоду” Пётр Кузняцоў. Актывіста павезлі ў Рэчыцкі РАУС.

12.20. Ператрус на кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі “Гавары праўду” Андрэя Шэўчыка ў Менску. Забралі некалькі сцягоў і шалікаў кампаніі “Гавары праўду”.

12.00 Ператрус у актывіста каманіі “Гавары праўду” Радзівона Бязлюдава.

11.30. Закончыўся ператрус у менскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” Ігара Віннікава. У яго забралі камп’ютар, два мабільных тэлефоны, флэшкі і кнігі Уладзіміра Някляева.

7.30. Міліцыянты і людзі ў цывільным прышлі на кватэру каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Клюева. Калі 3 студзеня скончыўся тэрмін ягонага 15-дзённага арышту, яго зрабілі падазраваным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары