У тыбецкіх манахаў адбіраюць тэлевізары


Кітайскія ўлады прыбралі спадарожнікавыя антэны і тэлевізары з трохсот тыбетскіх кляштараў, каб тыя не глядзелі “антыкітайскія каналы”.

Што праўда, як паведамляе агенства Reuters, тэлевізары манахам вернуць, яны атрымаюць іх ўжо з правільнымі кітайскімі тэлепраграмамі, для функцыянавання якіх будуюць 50 рэтранслятараў. Гэткія захады маюць на мэце зменшыць хвалю самаспаленняў – такім чынам манахі пратэстуюць супраць акупацыі Тыбета Кітаем.

Разам з гэтым, улады ўводзяць жорсткі кантроль над продажай лёгкапальных рэчываў. Цягам апошняга году сябе падпалілі больш за 80 манахаў, тыды як ў 2011 такіх выпадкаў было толькі 10.

Кітайскія войскі акупавалі Тыбет у 1950 годзе, туды былі накіраваныя на пасяленне карэнныя кітайцы і паводле тыбетскага ўраду на выгнанні сёння яны ўжо складаюць большасць насельніцтва ў рэгіёне. Кітайскія ўлады вінаваць у агітацыі да самаспальвання Далай-Ламу, хоць той гэта зняпраўджвае.

belsat.eu

Стужка навінаў