Драгічын: Старшыня райвыканкаму купляе аўта за $ 47 тыс. А што на гэта мясцовыя жыхары?


Папрацаваўшы на пасадзе кіраўніка раёну крыху больш за месяц, Юрый Дзядзюк прыйшоў да высновы, што яму не абысціся без «машыны для службовых паездак».

Юрый ДзядзюкЮрый ДзядзюкПерамяшчацца па раёне малады чыноўнік хоча выключна на «Hyundai Santa Fe Comfort 4WD» трэцяга пакалення, у крайнім выпадку на аналагу. З гэтаю мэтаю райвыканкам абвесціў тэндар на закуп аўта. У той жа час Драгічынскі раён – адзін з самых бедных у Берасцейскай вобласці (13-ае месца з 16-ці паводле ўзроўню заробкаў).

Журналісты «Белсату» паспрабавалі сустрэцца з будучым уласнікам аўтамабіля, абсталяванага, між іншага, компасам, лямпаю для чытання мапаў і «футаралам для акуляраў у столевай кансолі», і запытацца, чаму немагчыма было абысціся больш сціплым аўтам. {movie}Ахоўнік райвыканкаму не пускае да Дзядзюка|right|8265{/movie}

На жаль, пільныя сакратары райвыканкаму заўважылі нашую здымачную групу і загадалі ахоўніку абараняць Дзедзюка ад журналістаў усімі сіламі. Ахоўнік разводзіў рукамі, паўтараючы «ну, вы ж разумееце», і перанакіроўваў да загадчыка ідэалагічнага аддзелу.

Галоўны драгічынскі ідэолаг бліжэйшым часам купляць машыны за $ 47 тыс. не плануе. Таму журналісты звярнуліся да жыхароў Драгічына з пытаннем пра адпаведнасць ўзроўняў пасады і аўтамабіля. Хто ведае, магчыма, за гэты месяц спадар Дзядзюк здолеў палепшыць умовы жыцця драгічынцаў і цалкам заслужыў новую машыну.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле. {movie}Ці заслужыў Дзядзюк аўта за 47 тысяч долараў?|right|8266{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў