Увага – ледзяшы!


З пачаткам адлігі ад дахаў менскіх дамоў сталі адколвацца вялізныя кавалкі лёду, якія нараслі падчас халадоў у сцёкавых трубах. Больш за тое: разам з ледзякамі адвальваюцца і самі трубы.

Напрыклад, на праспекце Незалежнасці некалькі сцёкавых трубаў засталіся без верхніх частак – тыя цяпер ляжаць на асфальце, а яшчэ нядаўна былі на ўзроўні пятага паверху. Найчасцей трубы разломваюцца ўздоўж, але гэта зусім не змяншае пагрозы пакалечыць мінакоў. Напрыклад, ад тарца аднаго дому (пр. Незалежнасці, 12) адбіўся кавалак жалеза на вышыні двух метраў. Цяпер ён вісіць, трымаючыся на добрым слове.

Пры гэтым небяспечныя тэрыторыі ніяк не агароджаныя – вадасцёкі выходзяць наўпрост на ходнікі.

Менчукі ж праходзяць міма, не звяртаючы асаблівай увагі на пагрозу свайму жыццю. А працаўнікі крамаў і кавярняў, якія месцяцца тут жа, выходзяць папаліць якраз пад небяспечныя канструкцыі.

belsat.eu

Стужка навінаў