Лукашэнка да дзяцей на ранішніку: Стаміліся чытаць – займіцеся спортам


Прэзідэнт Беларусі ўзяў удзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў менскім Палацы Рэспублікі. Лукашэнка пажадаў малечы быць сапраўднымі патрыётамі Бацькаўшчыны.

«Трэба, каб вы з карысцю правялі дні канікулаў, – звярнуўся да дзяцей кіраўнік краіны. – Каб вы прысвяцілі сябе музыцы, спевам. Калі стаміліся ад чытання, цалкам прысвяціце сябе спорту…»

Лукашэнка падзяліўся спадзяваннем, што наведванне славутасцяў Менску зробіць дзяцей шчырымі патрыётамі сваёй Айчыны і дапаможа ім любіць яе яшчэ больш.

У сваім выступленні прэзідэнт таксама згадаў настаўнікаў і выхавальнікаў, прызнаўшы, што цяпер яны абдзеленыя ўвагаю дзяржавы. «Але мы гэтую справу выправім у наступным годзе», – паабяцаў галава дзяржавы.{movie}Лукашэнка да дзяцей на ранішніку: Стаміліся чытаць – займіцеся спортам|right|8259{/movie}

На галоўную яліну краіны запрасілі больш за 2 тыс. дзяцей і падлеткаў з розных рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дзіцячых інтэрнатаў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. На свята таксама былі запрошаныя пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых алімпіядаў, творчых конкурсаў і спартовых спаборніцтваў, школьнікі, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай працы. На імпрэзу прыехалі і вучні Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны з Вільні ды Рыжскай беларускай школы.

Максім Ярашэвіч, паводле БелаПАН

Стужка навінаў