Новы спецыялізаваны канал для глухіх “Гэст” пачаў працу ў тэставым рэжыме


Пра гэта паведаміў старшыня фонду выяўлення і падтрымкі талентаў трэцяга тысячагоддзя Іван Беладубенка.
Ён падкрэсліў, што хоць фонд і атрымаў ліцэнзію на трансляцыю, уся тэхнічная база забяспечваецца тэлевізійнаю кампаніяй ТКД-7. Там праходзіць апрацоўванне і цітраванне ўсіх праграмаў.

Канал выходзіць у эфір 16 гадзінаў на дзень, з якіх прыкладна 10 гадзінаў складаюць арыгінальныя праграмы. Тэлеканал транслюе інфармацыйныя, культурныя, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы, што суправаджаюцца субцітрамі.

Датычна навіннай базы існуе дамоўленасць з БТ і АНТ аб выкарыстанні іх матэрыялаў. Навіны будуць суправаджацца субцітрамі альбо сурдаперакладам.

“Што да навінаў, у нас з Зімоўскім была дамова, зараз будзем яе пераглядаць, – зазначае Іван Беладубенка. Мы гатовыя былі ўзяць навіны з БТ. Мы збіраемся гэта рабіць, аднак не магу сказаць, калі гэта адбудзецца – праз месяц, праз два, я не ведаю. Тое ж самае ў нас і з АНТ: праграма Аверкава. Гэта мой добры сябра, думаю, ён будзе не супраць. Але гэта ўсё будзе не нашай вытворчасці. Чаму? Бо навіны будуць забіраць роўна столькі ж, колькі ўвесь бюджэт каналу. Навіны – гэта самае дарагое задавальненне на тэлебачанні. Мы можам толькі браць гэтыя праграмы, дадаваць субцітры альбо сурдапераклад, дзе патрэбна. Самі… ну, можа, толькі ў 2012 годзе”.

belsat.eu

Стужка навінаў