Хапун журналістаў у Смалявічах


Сёння раніцаю затрымалі Сяргея Вазняка, Мікалая Петрушэнку, тэлерэпарцёрку Лолу Бурыеву і аператара Вячаслава Пяшка.

Разам з імі ахоўнікі парадку затрымалі і кіроўцу аўтамабіля, якім яны ехалі. Журналісты накіроўваліся на сустрэчу з дэпутатам Смалявіцкага райсавету, якая мелася распачацца аб 11-й гадзіне ў мясцовым Доме культуры.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося адразу пасля праверкі дакументаў на ўваходзе ў Дом культуры. Пасля журналістаў адвезлі ў мясцовы РУУС.

Начальніка аддзелу аховы правапарадку Андрэй Мартысюк запрасіў у свой кабінер Бурыеву, для “правядзення вобшуку і вынятку мабільнага тэлефону, для праверкі асобы”. Як паведамляе журналіст Міхась Янчук, у журналісткі забралі ўсе носьбіты інфармацыі: вінчэсцер, флэш-карты і тэлефон.

Затрыманне калегаў хутчэй за ўсё звязанае з увагаю незалежных медыяў да планаў будаўніцтва на тэрыторыі раёну Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Раней улады не дазволілі жыхарам Смалявіцкага раёну самастойна вырашыць, ці патрэбны ім кітайскі індустрыяльны парк.

belsat.eu

Стужка навінаў