Прасачы за Сантам


Як паведамляе штаб Аэракасмічнага абароннага камандавання Паўночнай Амерыкі (НОРАД), Санта-Клаус ужо заладоўвае падарункі на сані.

Вайскоўцы прапаноўваюць прасачыць за перамяшчэннямі Санта-Клауса. На шчасце, сучасныя тэхналогіі ўжо дазваляюць дакладна вызначыць месцазнаходжанне чароўных саняў, хоць прынцып іх дзеяння дагэтуль не вядомы. Тут кожныя пяць хвілінаў будуць абнаўляцца каардынаты Санта-Клауса. Таксама вайскоўцы абяцаюць выставіць камп’ютарную сімуляцыю ягоных дзеянняў.

Апоўдні паводле беларускага часу Санта распачне падарожжа з Паўночнага полюсу. Больш за 40 радыёлакацыйных станцыяў у ЗША і Канадзе будуць сачыць за палётам. Акрамя гэтага, спадарожнікі, абсталяваныя інфрачырвонымі сенсарамі, з геастацыянарнай арбіты будуць адсочваць выпраменьванне ад аленяў Санта-Клауса. {movie}Кампутарная сімуляцыя перасоўвання Санта Клаўса паводле НОРАД|right|8216{/movie}

НОРАД намагаецца сачыць за Сантам ажно з 1955 г., калі адна з амерыканскіх газетаў паблытала нумары тэлефонаў у абвестцы, на якія можна было “патэлефанаваць Санту”. У выніку расчараваныя дзеці даймалі дзяжурных штаб-кватэры камандавання СПА ЗША. Пасля чаго вайскоўцы ўзялі на сябе абавязак штогод паведамляць усім ахвочым пра перасоўванні Санта-Клауса.

Раней гэткая інфармацыя была даступная толькі праз тэлефон. Але з 1998 г. за хадою палёту можна сачыць у інтэрнэце.

belsat.eu паводле Інтэрфакс-захад

Стужка навінаў