Кітайскі спосаб змагання са стрэсам – бой падушкамі


Адмыслова для змагання з зімоваю дэпрэсіяй у Шанхаі стварылі магчымасць выкінуць увесь назбіраны за год негатыў у падушачных баях.

Заснавальніца цэнтру баёў падушкамі Хўан На мяркуе, што акурат зімою дэпрэсія сягае свайго піку і ў чалавека з’яўляецца неабходнасць кагосьці пабіць, лепш за ўсё падушкаю.

«Мы спадзяемся, што падушачныя баі дапамогуць людзям зняць напружанне за ўвесь год. Гэта вельмі расслабляе. Можна выкінуць увесь стрэс праз мяккую агрэсію і палепшыць свой фізічны стан на наступны год», – кажа яна. {movie}Баі падушкамі супраць зімовага стрэсу|right|8214{/movie}

На першае змаганне з зімоваю дэпрэсіяй прыйшлі каля 200 чалавек. Квіток на 10 хвілінаў падушачнага бою каштуе 180 юаняў (амаль 29 долараў).

belsat.eu

Стужка навінаў