Віцебчукоў змусяць працаваць на Каляды


Кіраўнікі прадпрыемстваў гораду атрымалі загад аб арганізацыі працы ў святочныя дні 24–25 снежня.

«Народныя навіны Віцебску» атрымалі ў распараджэнне загад кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну гораду Мікалая Арлова.

«У сувязі з дапушчаным у студзені-лістападзе 2012 г. адставаннем у вытворчасці прадукцыі прамысловасці па асноўных таварных групах, неабходнасцю павышэння заработнай платы да ўстаноўленага Кіраўніком дзяржавы ўзроўню арганізуйце працу ў выходныя дні 24–25 снежня».

Пра выкананне загаду даручаецца інфармаваць Арлова асабіста.

belsat.eu

Стужка навінаў