У парку Горкага з’явілася Арт-дрэва


{movie}Арт-дрэва ў Менску|left|8206{/movie}Дрэва расце недалёка ад цэнтральнага ўваходу ў парк. Каля яго можна фатаграфавацца або проста сустракацца, бо яно можа служыць зручным арыенцірам. Дрэва ўпрыгожвалі некалькі менскіх дызайнераў.

“Мы вельмі любім святочныя дні, калі расцвітае кожны горад: гараць агні, упрыгожваюць ялінкі, усміхаюцца людзі. Як толькі праходзяць святы, ялінкі выкідваюцца, выключаюцца агні, і горад апускаецца ў шэры халодны стан – да вясны. Мы вельмі любім колер, таму захацелася падзяліцца ім з горадам. У гарадское жыццё, асабліва ўзімку, неабходна дадаць яркіх фарбаў”, – распавяла пра ідэю дырэктар PR-агенцтва “Etc” Аліна Праваторава.

Паводле Праваторавай, дызайнеры адышлі ад звыклых у гэтую пару года упрыгажэнняў – гірляндаў і шароў. Дрэва абдымаюць рознакаляровыя вясёлыя чалавечкі, апранутыя ў яркую вопратку. Яны сімвалізуюць асноўную задуму гэтай кампазіцыі: яркія людзі могуць размаляваць горад. “Мы не абмяжуемся толькі дрэвамі, яркія плямы з’явяцца на прыпынках грамадскага транспарту, ліхтарных слупах, платах”, – запэўніла яна.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў