Добра пакармілі: навукоўцам у Паўночнай Карэі падзякавалі за ракету


Рэпартаж з банкету, які загадаў арганізаваць Кім Чэн Ун, паказалі на дзяржаўным тэлеканале KRT.

{movie}Фрагменты рэпартажу з банкета, паказаныя па тэлебачанні|left|8203{/movie}На банкеце 21 снежня прысутнічаў і сам кіраўнік дзяржавы. Ён падзякаваў навукоўцам за працу і зазначыў, што паспяховы запуск ракеты са спадарожнікам сведчыць пра магутнасць Паўночнай Карэі ды даводзіць яе права на “мірнае асваенне космасу”. Нагадаем, гэта не першая спроба Пхеньяну зрабіцца касмічнаю дзяржаваю.

На банкеце прысутнічала і жонка кіраўніка краіны Ры Соль Чу (Ri Sol-ju), якая, паводле чутак, чакае дзіця.

Ракету Паўночная Карэя запусціла 12 снежня, сцвярджаючы, што галоўная мэта – даставіць на арбіту метэаралагічны спадарожнік. Аднак ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія разглядаюць сітуацыю як спробу асвоіць тэхналогію для выкарыстанне ядравых боегаловак. Вырабляць апошнія ААН забараніла Пхеньяну яшчэ ў 2009-м. Але адмыслоўцы кажуць, што ядравыя выпрабаванні могуць стаць лагічным працягам запуску ракеты.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў