«Gangnam Style» пабіў рэкорд: больш за 1 млрд праглядаў


Відэакліп паўднёвакарэйскага рэпера Псі (Psy) сабраў болей за 1 млрд праглядаў на «YouTube’е».

Cінгл «Gangnam Style» быў размешчаны ў інтэрнэце 15 ліпеня 2012 г. Танец, які рэпер выконвае ў кліпе, паўтарылі мільёны людзей на ўсім свеце: ад генсека ААН Пан Ґі Муна і брытанскіх вайскоўцаў да вязняў у турме на Філіпінах і тайскіх маракоў.

{movie}Апошняя беларуская пародыя на “Gangnam Style”|left|8202{/movie}Паводле звестак уладальніка «YouTube’у», кампаніі «Google», кліп штодня праглядалі ў сярэднім 7–10 млн разоў. У Кнігу рэкордаў Ґінэса «Gangnam Style» увайшоў як песня, якая набрала найбольшую колькасць «лайкаў», цяпер іх на «YouTube’е» прыблізна 6 млн.

У сваім роліку рэпер высмейвае спажывецкі стыль жыцця багатага прадмесця паўднёвакарэйскай сталіцы Сэулу (Seoul).

Паводле “Бі-бі-сі”

Стужка навінаў