Жонка Бяляцкага: З мужам паспелі паразмаўляць на ўсе тэмы


Дзве гадзіны. Столькі часу дала адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 жонцы зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на сустрэчу з мужам, якая адбывалася праз шкло.

{movie}Наталля Пінчук: з Алесем паспелі паразмаўляць на ўсе тэмы|left|8201{/movie}«Змаглі перагаварыць на ўсе тэмы, часам задумваючыся, пра што гаварыць. Калі абвесцілі, што спатканне заканчваецца, шмат чаго хацелася сказаць, шмат што згадалася. Гэта такі псіхалагічны момант, калі не хочацца, каб родны чалавек сыходзіў», – распавяла «Белсату» Наталля Пінчук.

Паводле жонкі праваабаронцы, вязням забараняюць размаўляць з Бяляцкім пад страхам пазбаўлення права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне і пад пагрозаю дысцыплінарнага спагнання. Працуе Алесь 6 дзён на тыдзень, нягледзячы на гэта ён запэўнівае жонку, што ў яго ўсё добра.

belsat.eu

Стужка навінаў