У інтэрнэце з’явілася відэа, як Косінец распраўляецца з іншадумцамі


https://youtu.be/player_embedded&v
Звольнены доктар запісаў відэазварот да кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму, у якім распавё не толькі пра свой выпадак.

Дзіцячы лекар з Віцебску Ігар Пасноў, звольнены на пачатку снежня пасля крытычных выказванняў на адрас кіраўніка Віцебскага аблвыканкаму, выклаў у інтэрнэце відэазварот да Аляксандра Косінца.

{movie}Відэазварот лекара Паснова да губернатар Косінца|left|8200{/movie}Кантракт з Пасновым у абласной паліклініцы не працягнулі без тлумачэння прычыны. Незадоўга да гэтага ў інтэрв’ю недзяржаўным медыям лекар распавёў пра марнаванне бюджэтных грошай і заняпад аховы здароўя ў вобласці. У тым ліку звярнуў увагу на недабудаваны хірургічны корпус анкалагічнай лякарні ды маруджанне з рамонтам інфекцыйнай.

«Косінец нерацыянальна выдаткоўвае бюджэтныя сродкі, добраўпарадкоўвае плошчы манументальнаю «паказухаю», забываючы пра «хворую» медыцыну», – заявіў лекар у жніўні ў інтэрв’ю газеце «Народныя навіны Віцебску». – Несалідна гэтак абыходзіцца з чалавекам толькі таму, што ён першы з дактароў адмовіўся пасылаць дзяцей ва ўмовы казематаў інфекцыйнай больніцы, дзе нават здароваму чалавеку будзе складана».

Паводле Паснова, ён першы з лекараў назваў палітыку Косінца «мыльнаю бурбалкаю за кошт набраных крэдытаў, якая хутка лопне, і ўсе ўбачаць, на чым яна грунтуецца: на слязах, на нястачы грошай або немагчымасці нармальнага рамонту інфекцыйнай больніцы».

«Генерал-губернатар Косінец яшчэ быўшы рэктарам [Віцебскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту – belsat.eu] – я адказваю за свае словы – расправіўся з шасцю прафесарамі, якія напісалі адкрыты ліст супраць яго тагачасных метадаў. З адным з гэтых прафесараў здарыўся сэрцавы прыступ, астатнія пазбавіліся працы і пасадаў», – сцвярджае звольнены медык.

Пасноў таксама паведамляе, што больш за 50 бацькоў ужо сабралі подпісы за падтрыманне ягонага аднаўлення на пасадзе і паслалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта. «Народ, бацькі, дзеці падтрымалі мяне. Метады ўлады цяпер вельмі неадэкватныя, баязлівыя. Яна слабая тым, што працуе толькі адзін чалавек, думае толькі адзін чалавек. На месцах чыноўнікі практычна адвучыліся думаць самастойна, менавіта таму яны робяць гэткія абсалютна неадэкватныя ўчынкі», – перакананы лекар.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары