Абразы з перламутру паказалі ў Горадні. Агляд падзеяў культуры


{movie}Агляд падзеяў культуры|left|8188{/movie}Непаўторныя абразы, крыжы і скарбонкі з перламутру можна пабачыць у Гарадзенскім Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Усе яны зробленыя рукамі манахаў Святой зямлі. Для стварэння гэтых шыкоўных рэчаў выкарыстаныя ракавіны толькі з цёплых мораў – яны больш цвёрдыя і не даюць шчылінаў. Некаторыя прадметы паходзяць яшчэ з 18-га стагоддзя.

Такія абразы – сапраўдны рарытэт, тэхніка іх апрацавання адрозніваецца надзвычайнаю складанасцю і разнастайнасцю: гэта і гравіроўка, і мазаіка, і роспіс, і разьба. Усе яны належаць да калекцыі ігуменні Гаўрыілы з Гарадзенскага Раства-Багародзіцкага манастыра.

Іншыя тэмы: плямёны індзейцаў і турысты адзначылі канец Эры пятага сонца паводле старажытнага календара мая. У Кітаі пайшлі з малатка паштовыя маркі з рэдкаю памылкаю.

belsat.eu

https://youtu.be/tir-H4-xIxA

Глядзі таксама
Каментары