Лукашэнка зноў разбіраецца. Гэтым разам з коштамі навучання


Кіраўнік Беларусі запатрабаваў разабрацца з цэнамі на адукацыю ў беларускіх вучэльнях.

Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Менску, аддаў загад высветліць, чаму кошты на адукацыю ў Беларусі такія вялікія.

Паводле кіраўніка Беларусі, кошты на навучанне ў Беларусі «дастаткова высокія», і іх варта «прытармазіць». «З гэтым трэба разабрацца», – падкрэсліў Лукашэнка.

Звяртаючыся да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі ды Адміністрацыі прэзідэнта, лідар дзяржавы заявіў: на першых двух курсах вучобы аплата павінна быць ніжэйшай, а на старэйшых курсах – «трэба паглядзець».

У 2011/2012 навучальным годзе кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах Беларусі павышаўся чатыры разы: 1 верасня 2011 г. – прыкладна на 20 %, у кастрычніку-лістападзе 2011-га – на 25 %, 1 лютага 2012 г. – на 29 %, 1 чэрвеня – на 5 %. Паводле Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе кошт платнага навучання на дзённай форме ў ВНУ складае ад 7 млн руб. (каля 800 долараў ЗША) да амаль 15 млн за год, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі – ад амаль 3 млн да прыкладна 10 млн руб.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары