Савет Рэспублікі не пабачыў нічога супрацьзаконнага ў «прыгонным дэкрэце»


{movie}Анатоль Рубінаў пра “прыгонны дэкрэт”|left|8180{/movie}«Ідзе вялікі шум у інтэрнэце. Да мяне звярталіся – ці няма тут парушэння Канстытуцыі, ці няма элементаў прыгоннага права? Нічога там няма. Размова ідзе пра абавязацельствы кіраўнікоў. Дадатковая адказнасць ускладаецца на працаўнікоў, калі яны будуць атрымліваць дадатковыя выплаты», – заявіў старшыня Савету Рэспублікі.

Дэкрэт № 9, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, абмяжоўвае працоўныя правы працаўнікоў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны мусяць быць пераведзеныя на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з ініцыятывы працаўнікоў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

Згодна з дэкрэтам, працаўнікі гэтых прадпрыемстваў маюць атрымліваць, апроч заробкаў, яшчэ і штомесячныя дадатковыя выплаты «памерам, які вызначае наймальнік». Гэтыя дадатковыя грошы цягам месяца давядзецца вяртаць прадпрыемству, калі кантракт будзе скасаваны з ініцыятывы наймальніка «ці праз абставіны, што не залежаць ад волі бакоў». Калі звольнены працаўнік не выплаціць гэтых грошай, суд можа змусіць яго працаўладкавацца, і сумы будуць вылічвацца з заробку на месца новай працы.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў