«Колькі ўжо тых апакаліпсісаў перажылі!..»


Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў Магілёва, ці вераць тыя ў канец свету.

Ніхто з апытаных не ўспрымае сур’ёзна паведамленняў пра апакаліпсіс, які нібыта прадказалі індзейцы мая. «Гэта глупства, камусьці проста няма чаго рабіць», – сцвярджае насельнік Магілёва.

«Я думаю канец свету наўпрост звязаны з тым, што́ ў чалавека на душы. Чаго чалавек чакае, тое і будзе», – мяркуе ўдзельніца апытання. «У апакаліпсіс не веру! Будзем жыць, і мы яшчэ заробку не атрымалі», – дадала іншая спадарыня.

«Гэта ўсё лухта і глупства. Канцоў свету мы шмат перажылі, таму я думаю, што на гэтым нашая прысутнасць на зямлі не скончыцца», – запэўніў журналістаў яшчэ адзін магілёвец.

Міхась Ліхтаровіч

belsat.eu

Стужка навінаў