Савет Рэспублікі адказаў на прапанову даваць чыноўнікам прэміі за беларускую мову


З такою прапановаю звяртаўся аўтар грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» з Гомля Ігар Случак.

Случак выказаў меркаванне, што варта даплочваць чыноўнікам і працаўнікам арганізацыяў, якія вядуць сваю дакументацыю па-беларуску.

У сваім Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі зазначае, што ў нашай краіне ладзіцца дастаткова акцыяў для папулярызацыі беларускай мовы і культуры. Далей чыноўнікі спасылаюцца на канстытуцыйныя нормы, паводле якіх і расейская, і беларуская мовы маюць роўны статус. «Таму ўсялякія прывілеі ці абмежаванні правоў паводле моўных прыкметаў недапушчальныя», – лічаць яны.

Ігар Случак у такім выпадку прапаноўвае самім наймальнікам уводзіць дадатковыя выплаты, каб стымуляваць ужыванне беларускай мовы ў справаводстве. Гэтага закон не забараняе.

belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў