Леанід Заіка тлумачыць, адкуль Анатоль Тозік узяў «да $ 1200»


https://youtu.be/bY37E8MjHhw
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік заявіў, што сёлета сярэдні заробак у Беларусі перавысіў $ 1200 у адпаведнасці з парытэтам пакупніцкай здольнасці.

{movie}Леанід Заіка тлумачыць, адкуль Тозік узяў да $ 1200 |left|8167{/movie}«Параўноўваючы сваю зарплату з зарплатаю ў іншых краінах, у тым ліку ў суседніх, мы часта не задумваемся над тым, што жывем і ходзім у крамы не ў Каліфорніі ды за камунальныя паслугі, дзіцячыя садкі і шмат што іншае плоцім зусім інакш», – падкрэсліў ён, выступаючы 20 снежня на супольным паседжанні палатаў Нацыянальнага сходу.

Паводле Тозіка, калі пералічыць заробак у Беларусі ў адпаведнасці з парытэтам пакупніцкай здольнасці, то «гэта будуць зусім іншыя лічбы». Гэтак, паведаміў ён, у 2011 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдняя зарплата ў Беларусі склала $ 330, у Казахстане – $ 614, у Расеі – $ 807.

Разам з тым, паведаміў намеснік прэм’ера, паводле методыкі ААН для вылічэння парытэту пакупніцкай здольнасці, заробак у Беларусі ў 2011 годзе склаў $ 980,5, у Казахстане – $ 708,9, у Расеі – $ 1021.

{movie}Анатоль Тозік: Мы ў краму не ў Каліфорніі ходзім|right|8168{/movie}«Пры выкарыстанні методыкі супастаўлення пакупніцкай здольнасці заработная плата ў Беларусі ў 2012 годзе перавысіла $ 1200. Я мяркую, што такія ацэнкі ўзроўню зарплаты ў нашай краіне будуць значна больш аб’ектыўнымі, чымся проста называць голыя лічбы, ні з чым іх не супастаўляючы», – мяркуе Тозік.

belsat.eu паводле БелаПАН

https://youtu.be/98cWsKY3PWI

Глядзі таксама
Каментары