Казіятка ў Савеце Рэспублікі будзе займацца міжнароднымі справамі


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 20 снежня на апошнім пленарным паседжанні першай сесіі V склікання пацвердзіў паўнамоцтвы новага чальца – Юрыя Казіяткі, генеральнага дырэктара «Сталічнага тэлебачання».

У склад верхняй палаты беларускага парламенту Казіятка прызначаны ў межах прэзідэнцкай квоты (8 сенатараў з 64 – БелаПАН) указам кіраўніка дзяржавы № 539 ад 29 лістапада. У Савеце Рэспублікі Казіятка будзе працаваць у камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бяспекі.

На тэлебачанні ж ён праславіўся сваёю публіцыстыкай, за што атрымаў прэмію «Тэлевяршыня» як найлепшы вядоўца публіцыстычнай праграмы (на тэлеканале “ОНТ”). Некалькі дзён таму Юрый Казіятка запрасіў у праграму «Картина мира» на «РТР-Беларусь» рэдактара «Советской Белоруссии» Паўла Якубовіча. Выданне было прысвечанае пераважна апраўданню рэдактаркі аддзелу культуры «СБ» Вікторыі Паповай і яе знакамітага выказвання пра беларусаў.

belsat.eu

Стужка навінаў