Індыя: Згвалтаванне ў аўтобусе ўзбурыла краіну


Паводле індыйскага нацыянальнага бюро злачыннасці, у Індыі кожныя 20 хвілінаў адбываецца згвалтаванне. Адзін з такіх выпадкаў выклікаў хвалю гневу: на сталічныя вуліцы выйшлі дэманстранты.

Злачынства адбылося ў нядзелю ў Дэлі: 23-гадовую дзяўчыну згвалцілі ў аўтобусе. Хлопца, які хацеў яе абараніць, збілі, потым абаіх на хаду выкінулі проста на асфальт.

Паліцыя арыштавала некалькі падазраваных і кіроўцу аўтобуса. Студэнтка, якая трапіла ў шпіталь, дагэтуль у крытычным стане.

Народны гнеў

У дэманстрацыі пратэсту ў Дэлі ўзялі ўдзел жанчыны-актывісткі, палітыкі ды шараговыя жыхары гораду. Яны патрабавалі адстаўкі ўраду, які не можа справіцца з праблемаю гвалту ў краіне: за 2011-ы зафіксавана амаль 25 тыс. згвалтаванняў, гэты паказнік большы на 10 % у параўнанні з папярэднім годам. Паводле праваабарончых арганізацыяў, спадзеваў на тое, што ў 2012-м сітуацыя палепшыцца, няма.

Дэманстранты патрабавалі больш жорсткіх прысудаў для гвалтаўнікоў. Паводле індыйскіх законаў, за згвалтаванне можа пагражаць смяротнае пакаранне, але такой кары індыйскія суды амаль ніколі не практыкуюць. На думку пратэстоўцаў, лагоднае абыходжанне са злачынцамі пакідае ў іх пачуццё беспакаранасці.

Дыскрымінацыя па-за межамі злачынства

Жанчыны ў Індыі штодня сутыкаюцца з дыскрымінацыяйЖанчыны ў Індыі штодня сутыкаюцца з дыскрымінацыяйЖанчыны ў Індыі штодня сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Самыя жахлівыя выпадкі – незаконныя спароны (аборты), якія змушае іх рабіць атачэнне, калі становіцца вядомым, што народзіцца дзяўчынка. Нявесту могуць забіць сваякі мужа праз малы пасаг; яшчэ ў дзяцінстве індыйскую дзяўчынку дэ-факта могуць аддаць замуж; квітнее гандаль дзецьмі, пераважна дзяўчатамі.

Старшыня Нацыянальнай камісіі ў справах жанчын Мамта Шарма (Mamta Sharma) заяўляе, што паліцыя мусіць урэшце ўзяцца за сваю працу і перадухіляць злачынствы, падобныя да выпадку са згвалтаваннем у дэлійскім аўтобусе.

«Паліцыя мусіць быць напагатове, каб запабегчы такім выпадкам. Калі такія злачынствы адбываюцца ў густанаселеных месцах, дык што будзе адбывацца ў ізаляваным рэгіёне? Я хачу, каб гэтую справу разгледзелі вельмі сур’ёзна», – адзначыла яна.

Часцей за ўсё жанчыны становяцца ахвярамі дыскрымінацыі ды злачынстваў на поўначы Індыі, у рэгіёнах, якія лічацца больш кансерватыўнымі.

Зміцер Ягораў

belsat.eu

Стужка навінаў