Чарга на польскай мяжы: у Кузніцы трэба чакаць 45 гадзінаў


Раніцаю чарга аўтацягнікоў на выезд з Польшчы была 20 кіламетраў.

Паводле звестак польскага Мытнага камітэту, на памежным пераходзе ў Кузніцы на мяжы з Гарадзенскаю вобласцю кіроўцам грузавікоў даводзіцца чакаць найдаўжэй – 45 гадзінаў. Чарга расцягнулася да вёскі Геніюшы. Кіроўцам малых аўтаў памежнікі раяць ехаць на мяжу праз Супрасль. Гэта падаўжае дарогу прыкладна на 15 кіламетраў, але затое дазваляе абмінуць заторы, створаныя аўтацягнікамі.

На іншым пераходзе, які мяжуе з Гарадзеншчынаю, у Баброўніках, грузавікі мусяць чакаць выезду з Польшчы каля 36 гадзінаў. Вялікая чарга на выезд і на памежным пункце Карошчын у Берасцейскай вобласці – 42 гадзіны. На ўсіх трох пераходах для легкавікоў праблемаў з перасячэннем мяжы не паўстае.

З уездам у Польшчу сітуацыя значна лепшая. У Кузніцы малыя аўты чакаюць гадзіну, аўтацягнікі – тры, у Карошчыне і Баброўніках – чарга толькі для грузавікоў (прыкладна гадзіна).

belsat.eu

Стужка навінаў