Паводле міністра працы, прыгоннае права на колькі месяцаў – гэта нармальна


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на паседжанні 17 снежня «прынялі да ведама» неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт прэзідэнта № 9 «Аб дадатковых захадах у развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».

Як адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна, тым «разумным», якія папракаюць уладу ў вяртанні да прыгоннага права, «трэба проста пачытаць, што гэта такое, і разабрацца нарэшце, а не кідацца такімі фразамі». {movie}Мар’яна Шчоткіна пра “прыгонны закон”|right|8106{/movie}

Чыноўніца паведаміла, што патрабаванні ў кіроўных органаў да прадпрыемстваў, якім дзяржава дапамагае ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, цалкам абгрунтаваныя: «Патрабаванні такія: адпрацаваць інвестпраект і графік будаўніцтва выконваць. Усё».

То бок хоць прэзідэнцкі план не выканала кіраўніцтва прадпрыемстваў, расплочвацца будуць працаўнікі, якія не змогуць звольніцца без дазволу зверху.

Міністр падкрэсліла: дэкрэт прынялі «ў парадку і на ўмовах дэкрэту № 29, дзе ўсе інтарэсы работнікаў выкананыя», а таксама нагадала, што дэкрэт носіць часовы характар. «Усе інвестыцыйныя праекты, звязаныя з дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі, канчаюцца пераважна ў 2013–2014 гадах. Гэта ж не на 7–10 гадоў, каб можна было крычаць: ах, як гэта страшна! Таму кантракты з работнікамі могуць быць заключаныя і на 6 месяцаў, і на 4 месяцы, і на 20 дзён», – патлумачыла яна.

belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў