Беларуская «цішыня»: міліцыянт тлумачыць, як трэба слухаць музыку


Чарговае феерычнае відэа з Наваполацку, які нядаўна “праславіўся” скандалам з кантралёркаю.

Міліцыянта, якога да меламана выклікалі суседзі, пачаў з таго, што гучнагаварыцеляў у кватэры з 23.00 да 7.00 выкарыстоўваць нельга, і сарваўся на крык.

{movie}Міліцыянт тлумачыць, што такое цішыня. Відэа карыстальніка youtube vlad kalutski|left|8102{/movie}“Малады чалавек! Вы – рускі? Паняцце “цішыня” трэба тлумачыць? Гэта не так, не так і не так”, – спрабаваў паказаць ён рукою ўзровень дапушчальнай гучнасці. “Гэта ніяк увогуле”, – урэшце прыйшоў да высновы прадстаўнік аховы парадку.

Гаспадар кватэры не сунімаўся: маўляў, слухаць музыку маю права. Спрэчка скончылася абяцаннем міліцыянта сустрэцца ў судзе.

Напрыканцы лістапада Наваполацк “парадаваў” карыстальнікаў інтэрнэту відэа, на якім падчас затрымання безбілетнай пасажыркі з дзецьмі ў грамадскім транспарце адзін з відавочцаў учапіўся кантралёрцы ў валасы.

Аліна Кашкевіч

belsat.eu

Стужка навінаў