Паўночная Карэя ўзгадвае свайго вялікага лідара (абноўлена)


https://youtu.be/qI0lyxnASIs
Уся краіна спыніла працу, каб схіліцца да зямлі. Вой сірэны ў Паўночнай Карэі распачаў хвіліну маўчання ў памяць пра Кім Чэн Іра, які памёр год таму.

{movie}Хвіліна маўчання ў памяць пра Кім Ір Сэна|left|8100{/movie}Манумент, што ўяўляе з сябе постаці Кім Чэн Іра і ягонага бацькі Кім Ір Сэна з усмешкамі на тварах, завалены кветкамі, ды кожную гадзіну іх становіцца ўсё больш, – паведаміла мясцовае тэлебачанне. Жаўнеры і працоўныя, дзеці і настаўнікі схілілі галовы ў маўклівай малітве.

«Ужо прайшоў год, як наш вялікі правадыр пакінуў нас. Цягам гэтага года я няспынна думала пра яго. Мы ўсе мусім працаваць больш аддана, каб лепш паслужыць маршалу Кім Чонґ Ыну», – праз слёзы распавядае жыхарка Пхеньяну. {movie}Паўночная Карэя. Жальба|right|8107{/movie}

Па ўсёй краіне прагучалі сірэны і была абвешчаная троххвілінная цішыня. Урачыстае пахаванне памерлага лідара працягавалася 10 дзён і ўвяло ў жальбу ўсю краіну. Па Кім Чэн Іру сумавалі нават сарокі.

На мінулым тыдні Пхеньяну ўрэшце ўдалося запусціць ракету далёкага радыусу дзеяння, якая вывела на арбіту спадарожнік. Падзею, якую асудзілі ЗША, Расея і суседзі Паўночнай Карэі, прысвяцілі памерламу кіраўніку.

Усевалад Шлыкаў
belsat.eu

https://youtu.be/AxC07daptO4

Глядзі таксама
Каментары