Сёлета Беларусь заплаціла амаль мільярд долараў адсоткаў па пазыках


Абслугоўванне валавога знешняга доўгу Беларусі ў студзені–верасні 2012 г. каштавала $ 5,707 млрд, паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.

Пры гэтым выплаты па асноўнай пазыцы склалі $ 4,734 млрд, плацяжы па адсотках – $ 973,6 млн.

На абслугоўванне вонкавай дзяржаўнай пазыкі патрачаныя $ 808,4 млн. З гэтай сумы $ 494 млн пайшлі на выплату адсоткаў.

У разліку на душу насельніцтва знешні доўг знізіўся на $ 110 з пачатку года і склаў $ 3485.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары