Расея: паліцыя пачала арыштоўваць апазіцыянераў за «злачынныя намеры»


{movie}Арышты і несанкцыянаваная акцыя ў Маскве|left|8090{/movie}Да несанкцыянаванай акцыі расейскай апазіцыі сагнаныя некалькі грузавікоў з жаўнерамі ўнутраных войскаў, паліцэйскіх і некалькі дзясяткаў аўтобусаў. Першымі затрымалі лідараў расейскай дэмакратычнай апазіцыі Сяргея Удальцова, Іллю Яшына, Ксенію Сабчак, пазней – Аляксея Навальнага.

Паводле афіцыйнай заявы маскоўскай міліцыі, апазіцыянераў затрымалі як “непасрэдных арганізатараў і падбухторшчыкаў, што заклікалі грамадзянаў да арганізацыі несанкцыянаванай акцыі”. Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманыя не паспелі здзейсніць аніякага правапарушэння і маскоўская паліцыя ўпершыню пачала арыштоўваць апазіцыянераў за “злачынныя намеры”.

У гэты дзень апазіцыя хацела зладзіць “Марш свабоды”, аднак не атрымала дазволу ад гарадскіх уладаў. Тым не менш, апаненты Крамля не адмовіліся ад акцыі ды вырашылі ўскласці кветкі на Лубянскай плошчы да Салавецкага каменя – помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў у СССР.

Паводле ацэнак маскоўскай паліцыі, на акцыю прыйшлі каля 700 чалавек, “палова з якіх – блогеры і журналісты”. У якасці доказу паліцыя апублікавала здымак месца правядзення акцыі з верталёта. Апазіцыя цвердзіць, што здымак быў зроблены, калі яшчэ не сабраліся ўсе ўдзельнікі ды ў акцыі ўзялі ўдзел не менш за 2000 чалавек.

Міхась Ліхтаровіч
belsat.eu
https://youtu.be/OrT3lS0rz0I

Глядзі таксама
Каментары